Як паведамляе «Польскае радыё», Гітанас Наўседа з жонкай таксама бралі ўдзел у сьвятой імшы ў архікатэдры каралеўскага замку на ўзвышшы Вавель ды ўсклала кветкі да магілаў Уладзіслава Ягайлы, Жыгімонта Аўгуста, а таксама загінулых у авіякатастрофе Леха і Марыі Качыньскіх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы зноў абвінаваціў афіцыйны Менск у палітычных маніпуляцыях з дапамогай мігрантаўУ працоўным графіку заплянаваныя перамовы прэзыдэнта Літвы са сваім польскім калегам Анджэем Дудам. Паводле пратаколу, размова перадусім будзе тычыцца перш за ўсё пытаньняў бясьпекі. Акрамя таго, лідэры дзьвюх краін закрануць пытаньне нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, якая апошнім часам стала вострай праблемай для ўсяго Эўразьвязу.
Пасьля сустрэчы адбудзецца сумесная прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнтаў.
Літва і Польшча — асноўныя краіны, якія падтрымалі дэмакратычныя зьмены ў Беларусі і спрыяюць рэпрэсаваным дзеячам ды прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці, якія ратуюцца ад рэжыму Лукашэнкі.