Галоўнага рэдактара сайту Orsha.eu Ігара Казьмерчака раніцай 11 ліпеня выпусьцілі зь ізалятару часовага ўтрыманьня ў Воршы.
Паводле сваякоў, ён пад падпіскай аб неразгалошваньні. Крымінальная справа, як пісалася раней, заведзена паводле факту «псаваньня маёмасьці» (нібыта на падставе справы аб размалёўваньні сьценаў), нейкіх іншых падрабязнасьцяў пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 8 ліпеня затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятары сама меней 14 журналістаў і грамадзкіх актывістаўПаплечнікі кажуць, што Ігар Казьмярчак пачуваецца добра, настроены пазытыўна.
Яго затрымалі 8 ліпеня разам зь іншымі журналістамі па ўсёй Беларусі. Падчас ператрусу забралі тэлефон і ноўтбук, а пасьля арыштавалі на 72 гадзіны і самога.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы ў 10 супрацоўнікаў «Сильных новостей» правялі ў межах крымінальнай справы супраць удзельнікаў пратэстаў