Як паведамляе прэс-служба Мінтрансу, цяпер беларускія грамадзяне змогуць уехаць у Расею толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаньнем мабільнай аплікацыі «Падарожнічаю бяз CОVID-19».
Гэтыя правілы пачынаюць дзейнічаць для грамадзянаў дзяржаваў – удзельніц Эўразійскага эканамічнага саюзу і Таджыкістану з 10 ліпеня 2021, а для грамадзянаў Азэрбайджану, Малдовы, Узбэкістану і Туркмэністану з 1 верасьня 2021 г. пры ўезьдзе ў Расею. ПЦР-тэст павінен быць не даўнейшым за тры дні і ўнесены ў мабільную аплікацыю.
Мінтранс просіць улічваць згаданую інфармацыю пры плянаваньні паездак у Расейскую Фэдэрацыю.
- За апошнія содні ў Расеі ад каранавіруснай інфэкцыі памерлі 752 чалавекі, паведамляе сайт апэратыўнага штабу барацьбы з распаўсюджваньнем COVID-19. Гэта максымальны дзённы паказьнік ад пачатку пандэміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аптэчка. 90 адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі