Як паведаміў БелаПАН стваральнік парталу Пятро Кузьняцоў, усяго было 15 пастановаў на ператрус — на дзесяць супрацоўнікаў. Сьледчыя дзеяньні праходзілі ў работнікаў парталу як па месцы прапіскі, так і па месцы жыхарства, а таксама на лецішчах і ў аўтамабілях.
Як стала вядома, падставай для ператрусаў была крымінальная справа, заведзеная ў верасьні 2020 году ў дачыненьні да жыхароў Гомля мужа і жонкі Сьняжковых, якія нібыта ўдзельнічалі ў масавых беспарадках. Сьледзтва выказала здагадку, што на носьбітах інфармацыі журналістаў магла быць інфармацыя, карысная для расьсьледаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці і бацьку затрымалі, дзеці ў прытулку. Што адбылося са шматдзетнай сям’ёй у Гомлі пасьля акцыіПератрусы прайшлі
- ў кватэры і загараднай хаце стваральніка «Сильных новостей» Пятра Кузьняцова,
- па двух адрасах — рэгістрацыі і жыхарства галоўнага рэдактара парталу Ганны Якштас,
- яе мужа Дзяніса Якштаса (таксама супрацоўнік «Сильных новостей»)
- і ў супрацоўнікаў парталу Юрыя Глушакова,
- Натальлі Суславай,
- Ірыны Вольскай,
- Паўла Кузьняцова,
- Яўгеніі Крашчук,
- Аляксея Атрошчанкі,
- Кацярыны Целіман.
Усе яны цяпер на свабодзе, але ў іх канфіскавалі тэхніку і тэлефоны.
«Літаральна ў апошнія дні я размаўляў з многімі чальцамі маёй каманды, прапаноўваючы ўсім разгледзець магчымасьць рэлакацыі. І, ведаеце, усё адмовіліся. Так, напэўна, хтосьці з нашых таксама ня супраць, але ўсё тыя, з кім я казаў, заявілі, што не гатовыя і ня хочуць зьяжджаць.
Што я магу дадаць? Я магу толькі прапанаваць паспрабаваць паставіць сябе на маё месца. Ці магу я зьехаць, калі ўсе тыя людзі, зь якімі мы будавалі і будуем свой праект, застаюцца? Можа, я і згодны з тым, што лепш было б — так, зьехаць. Але, бачыце, я не магу. Зьяжджаць лёгка, калі ты адзін і ні з кім і нічым асабліва не зьвязаны. Калі ты кіруеш камандай, калі ты робіш сваю справу, адчуваеш адказнасьць перад людзьмі, гэта цяжка », — напісаў у сваім телеграм-канале Пятро Кузьняцоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, што сілавікі прыходзілі да журналістаў у Бабруйску і Гомлі. Агулам пад перасьлед трапілі рэдакцыі і журналісты 12 СМІПератрусы ў рэдакцыях недзяржаўных мэдыя і ў журналістаў працягваюцца два дні. Прадстаўнікі сілавых структур наведалі рэдакцыі і (або) асобных журналістаў ня менш чым 12 СМІ. 8 і 9 ліпеня ў зоне цікавасці сілавікоў аказаліся «Наша ніва» (сайт nn.by, часопіс «Наша гісторыя», Менск), Intex-Press (Баранавічы), «Ганцавіцкі час», «Першы Рэгіён» (Ганцавічы), «Інформ-прогулка» (Лунінец), Media-Polesye (Пінск, Лунінец), Orsha.eu, «Брестская газета», «Виртуальный Брест», «Сильные новости» (Гомель), Onliner.by.
8 ліпеня па ўсёй Беларусі затрымалі ня менш за 15 прадстаўнікоў мэдыясфэры і грамадзкіх актывістаў. 9 ліпеня інфармацыя пра затрыманьні журналістаў не паступала, аднак, як і напярэдадні, прайшлі ператрусы, былі канфіскаваныя носьбіты інфармацыі (кампутары, тэлефоны).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя ператрусы ў беларускіх журналістаў 9 ліпеня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 8 ліпеня затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятары сама меней 14 журналістаў і грамадзкіх актывістаў