Пра гэта паведамляе Белта, цытуючы прэс-службу Савета Рэспублікі.
«Выклікае непрыманьне бяздоказная заява старшыняў камісій па замежных справах парлямэнтаў некаторых краін калектыўнага Захаду, агучаная парлямэнтарыем Латвіі Рыхардсам Колсам, што беларускі бок сьвядома ініцыюе наплыў мігрантаў з Блізкага Ўсходу ў Літву, спрабуючы стварыць гуманітарны крызіс, — заявіў Рачкоў. — Падобна на тое, гэтыя парлямэнтарыі імкнуцца ўвесьці ў зман сусьветную грамадзкасьць аб прычынах міграцыйнага крызісу ня толькі ў Літве, але і ў краінах ЭЗ, якія, падтрымаўшы каляровыя рэвалюцыі і сілавыя дзеяньні, парушылі ўклад жыцьця людзей у краінах Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі і справакавалі паток мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у краіны Эўропы».
У згаданай заяве старшыні камітэтаў у замежных справах парлямэнтаў ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Ірляндыі, Чэхіі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Ўкраіны сытуацыю зь мігрантамі на беларуска-літоўскай мяжы акрэсьлілі як «кантрабанду людзей», якую ажыцьцяўляе Менск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнтары ЭЗ, Вялікай Брытаніі, Украіны і ЗША заклікалі спыніць палёты самалётаў зь мігрантамі ў Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе найчасьцей мігранты перасякаюць беларуска-літоўскую мяжу і зь якіх краін яны паходзяць. МАПЫ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва пачала будаваць агароджу на мяжы зь Беларусьсю. Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 37 мігрантаў