Літва абвінаваціла высланых з краіны беларускіх дыпляматаў у шпіянажы

Інгрыда Шыманіце

Высланыя зь Літвы беларускія дыпляматы працавалі на спэцслужбы. Пра гэта сёньня, 9 ліпеня, заявіла прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце.

Пра гэта інфармуе EADaily.

«Літва мела зьвесткі пра колькасьць дыпляматаў, якія займаліся такой (выведніцкай. — РС) дзейнасьцю. Мы таксама ведалі пра дыпляматаў, якія былі супрацоўнікамі структур бясьпекі Беларусі», — сказала яна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз пра выдаленьне літоўскіх дыпляматаў зь Беларусі: Беларускі рэжым яшчэ больш ізалюе сам сябе

Крызіс у адносінах паміж Менскам і Вільняй пачаўся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 году.

  • Літоўскія ўлады не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком дзяржавы. Акрамя таго, Вільня ўвяла шэраг санкцый у дачыненьні да Беларусі і падтрымлівае праціўнікаў беларускага лідэра.
  • 7 ліпеня літоўскія ўлады ў адказ на дзеяньні афіцыйнага Менску абвясьцілі аб скарачэньні штату беларускай амбасады ў Вільні да аднаго дыплямата і трох адміністрацыйных работнікаў.
  • Раней аналягічнае рашэньне адносна колькасьці літоўскіх дыпляматаў у Менску прынялі ўлады Беларусі. Ім таксама дазволілі пакінуць аднаго дыплямата і трох тэхнічных супрацоўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі скарачае да мінімуму штат літоўскай амбасады ў адказ на стварэньне ў Літве «Беларускага дэмакратычнага прадстаўніцтва»