«Перасьлед «Нашай нівы» і іншых сродкаў масавай інфармацыі і журналістаў паказвае працяг рэпрэсій рэжыму супраць незалежных галасоў і поўнае ігнараваньне ня толькі свабоды выказваньняў, але і ўласных абавязаньняў у ААН і АБСЭ. Гэта непрымальна, варта жалю і павінна спыніцца», – напісаў ён на сваёй афіцыйнай старонцы ў Твітэры.
8 чэрвеня ўлады заблякавалі сайт аднаго з самых папулярных незалежных мэдыя Беларусі «Наша ніва», у рэдакцыі і ў журналістаў выданьня адбыліся ператрусы.
Супраць 4 чалавек, зьвязаных з «Нашай нівай», вядуцца сьледчыя дзеяньні — рэдактара сайту Ягора Марціновіча, кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко, рэдактара часопісу «Наша гісторыя» і дзіцячых «Дуду» і «Асьцярожна: дзеці!» Андрэя Дынько, а таксама галоўнай бухгальтаркі«Нашай нівы» Вольгі Раковіч. Ва ўсіх чацьвярых дома адбыліся ператрусы, а потым іх павезьлі на допыты.
Вядома, што ўсе затрыманыя праходзяць падазраванымі па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або ўдзел у іх). Усіх чацьвярых затрымалі на 72 гадзіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трох рэдактараў і бухгальтарку «Нашай Нівы» затрымалі на 72 гадзіныАгулам па ўсёй Беларусі 8 ліпеня па крымінальных справах затрымалі на 72 гадзіны сем журналістаў.
- У Воршы ператрус адбыўся ў рэдактара мясцовага незалежнага сайту orsha.eu Ігара Казьмерчака. Забралі тэлефон і ноўтбук. Пасля ператрусу яго затрымалі.
- Віцебскі журналіст–фрылансэр Віталь Скрыль быў дапытаны ў Сьледчым камітэце, пасьля чаго затрыманы і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня на 72 гадзіны.
- Журналіста з Глыбокага Зьмітра Лупача таксама затрымалі на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы, паведаміў БАЖ. Што інкрымінуюць журналісту, пакуль невядома.