«Але, як відаць у гэтым выпадку, палітыка мацнейшая за эканамічную прычыну», — гаворыцца ў заяве на афіцыйным тэлеграм-канале ведамства.
Пры гэтым у міністэрстве запэўніваюць, што адмова Ўкраіны ад імпарту беларускай электраэнэргіі не паўплывае на працу энэргасыстэмы Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна з 2022 году адлучыцца ад энэргасыстэмаў Расеі і Беларусі. Пры якіх умовах і чаму?«Аб’ёмы паставак электраэнэргіі зь Беларусі ва Ўкраіну ў мінулым годзе і сёлета былі нязначныя. Аднак увосень і зімой беларуская электраэнэргія, якая пастаўлялася на запыт украінскага боку, выкарыстоўвалася для забесьпячэньня ўстойлівай работы энэргасыстэмы Ўкраіны ў пэрыяд неспрыяльных умоваў надвор’я», — адзначана ў дакумэнце.
8 ліпеня на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з украінскім прэм’ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем у Вільні кіраўніца ўраду Літвы Інгрыдэ Шыманіце паведаміла, што Ўкраіна адмовілася ад куплі электраэнэргіі, што выпрацоўваецца Беларускай АЭС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У «Белэнерга» прызналі, што стан электрасетак не дазваляе выкарыстоўваць энэргію зь БелАЭС у побыце«Мы спадзяёмся, што Ўкраіна будзе працягваць рэалізацыю „зялёнага“ курсу, які запушчаны ў Эўрапейскім Зьвязе, і гэтыя дзеяньні ў далейшым змогуць зрабіць унёсак у доўгатэрміновыя і пастаянныя рашэньні, каб прадухіляць доступ такіх небясьпечных пастаўшчыкоў электраэнэргіі, як БелаАЭС, і наадварот, пераходзіць на эўрапейскі рынак», — адзначыла кіраўніца літоўскага ўраду.
26 траўня Нацыянальная камісія Ўкраіны, якая ажыцьцяўляе дзяржаўнае рэгуляваньне ў сфэры энэргетыкі і камунальных паслугаў, прыняла пастанову «Аб доступе да прапускной здольнасьці міждзяржаўных сячэньняў», якою забараніла імпарт электраэнэргіі зь Беларусі і Расеі да 1 кастрычніка.