«Гэта звычайная экстрадыцыйная праверка, паколькі у расейскую пракуратуру прыйшлі дакумэнты зь Беларусі. Я дала свае паказаньні і тлумачэньні ў сувязі з сытуацыяй, якая склалася, — расказала Анжаліка Агурбаш парталу Tut.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма ніякага страху і панікі, уцякаць не зьбіраюся». Анжаліка Агурбаш — пра крымінальную справу за абразу ЛукашэнкіСьпявачка адзначыла, што Расея ня мае падставаў для яе экстрадыцыі, бо яна зьяўляецца грамадзянкай гэтай краіны ўжо 20 гадоў і стала тут жыве. Дадала, што адчувае сябе пад абаронай расейскай дзяржавы, зьяжджаць у Эўропу не зьбіраецца, але тым ня менш асьцерагаецца дывэрсій і «чаго заўгодна з боку Беларусі».
Сёлета ў траўні Генэральная пракуратура Беларусі завяла крымінальныя справы на Анжаліку Агурбаш за «распальваньне варожасьці» і «абразу Лукашэнкі». Ёй пагражае да 12 гадоў калёніі. Надаўна заслужаную артыстку Беларусі абвясьцілі ў вышук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура Беларусі накіравала ў Расею запыт выдаць сьпявачку АгурбашУ чэрвені сьпявачка прайграла ў судзе так званую «футравую справу». Паводле юрыдычнага аддзелу «Белкаапсаюзу», у лістападзе 2018 году з Анжалікай Агурбаш заключылі дамова аб рэалізацыі 40 футравых вырабаў. Сьпявачка атрымала тавар і мусіла рэгулярна пералічваць грошы ад рэалізацыі, але гэтага не рабіла. У выніку ёй выставілі суму ў памеры блізу 83 тысяч даляраў за «прысабечаную» прадукцыю і дадаткова каля 7 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны на судовыя выдаткі.
У выніку эканамічны суд Менску вынес рашэньне — Анжаліка Агурбаш мусіць вярнуць грошы ў поўным аб’ёме (плюс судовыя выдаткі) за ўзяты на рэалізацыю тавар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анжаліка Агурбаш, якая выказвалася супраць Лукашэнкі, прайграла ў судзе «футравую справу»Анжаліка Агурбаш падтрымала беларускія пратэсты, сама брала актыўны ўдзел у акцыях каля беларускай амбасады ў Маскве, рэзка выказвалася пра рэжым Лукашэнкі.