У папярэдні дзень іх было 53. Ад пачатку году літоўскія памежнікі затрымалі ўжо 1509 мігрантаў, якія нелегальна прыйшлі зь Беларусі.
Гэта ў 18 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год.
У большасьці затрыманых няма ніякіх дакумэнтаў. 679 чалавек назваліся грамадзянамі Іраку, 196 — Конга, 114 — Камэруну, 81 — Гвінэі, 68 — Ірану, паведамляе Дзяржаўнае бюро бясьпекі Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе найчасьцей мігранты перасякаюць беларуска-літоўскую мяжу і зь якіх краін яны паходзяць. МАПЫНаплыў мігрантаў зь беларускага боку працягваецца, нягледзячы на тое, што ад 2 ліпеня ў патруляваньні літоўскай мяжы мясцовым памежнікам дапамагаюць афіцэры Эўрапейскага агенцтва памежнай аховы Frontex. Акрамя іх, да памежных зь Беларусьсю ўчасткаў прыкамандзіравалі службовых асобаў іншых падразьдзяленьняў Службы аховы дзяржаўнай мяжы і выдзелілі на ахову пазачарговыя тэхнічныя рэсурсы.
7 ліпеня прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце пацьвердзіла намер ураду краіны пабудаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю. На гэта спатрэбіцца 40 млн эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Літвы пацьвердзіла намер пабудаваць сьцяну на мяжы зь БеларусьсюМігранты, пераважна азіяцкічя, незаконна пераходзяць і беларускую мяжу з Польшчай. Памежная варта Польшчы за апошнія содні затрымала 49 чалавек, сярод якіх 34 мужчыны, 5 жанчын і 10 дзяцей. Амаль усе былі без дакумэнтаў, 42 чалавекі назваліся грамадзянамі Аўганістану, 7 жыхарамі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цяпер і Польшча. Польскія памежнікі злавілі 40 мігрантаў, якія перайшлі празь мяжу зь Беларусі