Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяпер і Польшча. Польскія памежнікі злавілі 40 мігрантаў, якія перайшлі празь мяжу зь Беларусі


Знак на беларуска-польскай мяжы
Знак на беларуска-польскай мяжы

Супрацоўнікі Падлясскага аддзяленьня памежнай службы затрымалі 40 чалавек за перасячэньне польска-беларускай мяжы насуперак дзеючым нормам.

Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы.

Памежны патруль у ваколіцах Бабі-Гуры (Гайнаўскі павет) замежнікаў без дакумэнтаў на дазвол уезду з Польшчу, якія нелегальна перайшлі мяжу. Усе 40 чалавек — грамадзяне Аўганістану: 6 дзяцей, 21 мужчына, 13 жанчын. Паводле рашэньня суду замежнікаў зьмясьцілі ў цэнтры для мігрантаў.

  • Да гэтага часу скаргі на незаконнае перасячэньне мяжы з боку Беларусі паступалі ад Літвы. Колькасьць мігрантаў, затрыманых на літоўска-беларускай мяжы, перавысіла леташнюю ў 16 разоў. Краіна ўвяла рэжым экстрэмальнай сытуацыі ў сувязі з рэзкім ростам нерэгулярнай міграцыі зь Беларусі.
  • Літва абвінавачвае беларускія ўлады ў спрыяньні нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз.
  • 2 ліпеня старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен падчас візыту ў Вільню заявіла, што наплыў нелегальных мігрантаў у Літву з тэрыторыі Беларусі зьяўляецца палітычна матываваным.
  • Міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс у той жа дзень напісаў у «Твітэры»: «Лукашэнка спрабуе ператварыць міграцыю ў зброю, каб аслабіць нашы санкцыі. Надзвычайнае становішча або не — гэта ня пройдзе!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG