Студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту зрабілі яе ў падтрымку палітвязьняў у межах глябальнага Тыдня беларускай культуры.
![Інсталяцыя "Клетка".](https://gdb.rferl.org/b618d343-0723-4242-9697-e2ca44339608_w1080_h608_b_s.jpg)
Інсталяцыя "Клетка".
«Знаходзячыся ў Літве, складана зрабіць нешта зразумелае, што будзе чапляць эўрапейскага гледача, таму мы выбралі даволі яркі вобраз абутку без матузкоў. І мэтафарычна вырашылі паказаць, што наш дом, Беларусь, — цяпер адна вялікая клетка. Але ў нашай клетцы мы пакінулі выхад, чалавек можа зайсьці і выйсьці, у адрозьненьне ад палітвязьняў», — кажа студэнтка ЭГУ.
![](https://gdb.rferl.org/4979e70d-cfaa-433e-ba4f-97a413151c53_w1080_h608_b_s.jpg)
Цягам тыдня беларускай культуры па ўсім сьвеце адбудуцца розныя імпрэзы. У Вільні плянуецца 9 ліпеня прэм’ера спэктаклю «Трэцяя зьмена», 10-га чэрвеня будзе паказ фільму «Кураж» і дыскусія з рэжысэрам Аляксеем Палуянам. 11 ліпеня — вялікі канцэрт «Культура мацнейшая за дыктатуру» з удзелам Лявона Вольскага, дуэта Pavuk&Levchuk, Сяргея Космаса.