Месцам адбываньня пакараньня для палітвязьня вызначылі папраўчую калёнію № 3, вядомую як «Віцьба».
У першым лісьце адтуль жонцы ён паведаміў, што ў калёнію прыбыў 27 чэрвеня і цяпер у карантыне.
Паводле Ірыны Цурпанавай, на ўмовы ўтрыманьня муж не наракае. Просіць даслаць рэчы, якія патрабуе адміністрацыя вязьніцы, як вынікае зь ліста, ад кожнага асуджанага:
- 2 белыя прасьціны;
- 1 наўлечку;
- 4 пары чорных матузкоў па 60 сантымэтраў;
- 4 пары чорных шкарпэтак летніх;
- трое майтак;
- 3 майкі-саколкі;
- 1 плястмасавы кубак на 400 мл;
- 1 белы і 1 чорны маркеры;
- 20 прышчэпак для бялізны;
- 1 круглую ці квадратную стальніцу пэўнага памеру;
- 1 шчыпчыкі для пазногцяў.
Апрача таго, каб Ірына Цурпанава мела магчымасьць перадаваць пасылкі і разьлічваць на спатканьні з мужам, яна мусіць прыслаць шэраг дакумэнтаў. Высьветлілася, што Цурпанава асудзілі бяз пашпарта. Гэты дакумэнт знаходзіцца дома. Яго таксама трэба даслаць у калёнію.
Цурпанаў напісаў, што ўсе гэтыя рэчы трэба ўпакаваць у бандэролю, вага якой ня можа перавышаць 1 кг 900 грамаў, іначай яе будуць разглядаць як пасылку на 50 кг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Цурпанаву дазволілі спатканьне з жонкай перад адпраўкай у калёніюВаладара Цурпанава суд Круглянскага раёну за «парушэньне ўмоваў адбываньня пакараньня ва ўстанове адкрытага тыпу» адправіў на 2 гады ў калёнію агульнага рэжыму. Падставай для крымінальнага перасьледу актывіста, асуджанага на тры гады «хіміі» за зьнявагу двух магілёўскіх судзьдзяў, сталі дысцыплінарныя спагнаньні за парушэньне ўнутранага распарадку.
Сябе вінаватым Цурпанаў не прызнаў і заявіў, што яго незаконна і несправядліва ўзялі пад варту. Інкрымінаваны яму 415-ы артыкул лічыць «рудымэнтам гулагаўскай сыстэмы пакараньня», які павінен быць скасаваны. У асяродзьдзі адвакатаў кажуць, што гэты артыкул будзе скасаваны бліжэй да восені.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магілёўскага праваабаронцу, асуджанага раней на «хімію», адправілі ў калёнію на 2 гады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская мова раздражняе ахоўнікаў», — жонка палітвязьня Цурпанава, якому пагражае новы прысуд