Паводле заявы міністэрства, ёй было ўказана «на катэгарычную непрымальнасьць заяваў кіраўніцтва МЗС Літвы аб надзяленьні нейкіх эфэмэрных структураў у выглядзе офіса гэтак званага „Беларускага дэмакратычнага прадстаўніцтва“ ў Вільні афіцыйным дыпляматычным статусам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Офіс Ціханоўскай атрымаў статус у Літве як прадстаўніцтва беларускай дэмакратыіМЗС Беларусі лічыць гэтае рашэньне працягам сэрыі «ўчыненых апошнім часам афіцыйнай Вільняй недарэчных і адкрыта варожых крокаў».
Часовай паверанай у справах Літвы было паведамлена, што ў сувязі з гэтымі крокамі Вільні Беларусь прыняла рашэньне скараціць да мінімуму дыпляматычнае прадстаўніцтва Літвы ў Беларусі «на пэрыяд да адмены ёю ўчорашняй і іншых непрыязных ініцыятываў, што распальваюць канфрантацыю ў адносінах зь Беларусьсю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дыпляматычная вайна» Менску з Варшавай і Вільняй працягваецца, зьявілася новая заява МЗС БеларусіЯшчэ ў кастрычніку летась Літва на патрабаваньне МЗС Беларусі скараціла колькасьць сваіх дыпляматаў, якія працуюць у Беларусі, з 25 да 14.