Беларуская праваабарончая супольнасьць патрабуе правесьці расьсьледаваньне па фактах катаваньняў і жорсткага абыходжаньня ў дачыненьні да Мікалая Дзядка і іншых затрыманых, піша «Вясна».
«Заклікаем Генэральную пракуратуру і Сьледчы камітэт у сувязі з шакавальнымі падрабязнасьцямі прымяненьня супрацоўнікамі ГУБАЗіК катаваньняў і жорсткага абыходжаньня, агучанымі Мікалаем Дзядком у судзе 1 ліпеня 2021 году, распачаць крымінальную справу, выявіць вінаватых ва ўжываньні катаваньняў і жорсткага абыходжаньня і прыняць меры па прыцягненьні іх да крымінальнай адказнасьці», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стаміўся біць мяне са словамі „Старасьць ня радасьць“». Мікалай Дзядок расказаў суду, як білі ў ГУБАЗіКуТаксама праваабаронцы патрабуюць праверак і па іншых выпадках катаваньняў з боку ГУБАЗіК, у прыватнасьці, адносна Сьцяпана Латыпава, Івана Багдзевіча, Ігара Ярмолава, Аляксандра Мар’ясава, Давіда Слашчова, Віталя Шышлова, Арцёма Анішчука і іншых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Баліць адбітая ўшчэнт галава». Што напісаў Сьцяпан Латыпаў у дзень пачатку суду над ім«Мы таксама чарговым разам патрабуем распачаць крымінальныя справы і правесьці эфэктыўнае і незалежнае расьсьледаваньне паводле фактаў масавых катаваньняў грамадзян, затрыманых у жніўні 2020 году, а таксама сьмерцяў удзельнікаў пратэставых акцый», — дадалі аўтары звароту.
Яны чарговы раз зьвярнулі ўвагу судзьдзяў, якія разглядаюць такія крымінальныя справы, што згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь доказы, атрыманыя з парушэньнем закону, ня маюць юрыдычнай сілы і ня могуць быць пакладзеныя ў аснову абвінавачаньня.
Заява будзе адпраўленая ў Генпракуратуру, Сьледчы камітэт і Вярхоўны суд.
Яе падпісалі
- Беларускі Хэльсынскі камітэт,
- Праваабарончы цэнтар «Вясна»,
- «Прававая ініцыятыва»,
- Беларускі ПЭН-цэнтар,
- БАЖ,
- цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend,
- Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар.
Дагэтуль супраць сілавікоў не было пачата ніводнай крымінальнай справы за перавышэньне паўнамоцтваў, катаваньні і забойствы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ByPol назвалі імёны сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў зьбіцьці байкераў у жніўні 2020 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцдакладчыца ААН прадставіла даклад аб парушэньні правоў беларусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта катаваньні». Маці зьняволенага журналіста Дзяніса Івашына пра сардэчны прыступ сына. ВІДЭА