Міністэрства аховы здароўя адказала па гэтым пытаньні жыхаркі Менску на яе зварот, перадае Tut. by.
Адмяняць абмежаваньні на выезд зь Беларусі наземным транспартам (як і на ўезд) у бліжэйшы час ня маюць намеру. Гэта вынікае з адказу Міністэрства аховы здароўя. Таксама ў ведамстве нагадалі, што абмежаваньні па выезьдзе не распаўсюджваюцца на паветраны транспарт, дзе «больш нізкая верагоднасьць распаўсюджваньня COVID-19».
Такі самы зварот жыхарка Менску адрасавала ў Саўмін, аднак адтуль ліст перанакіравалі памежнікам.
Больш за 2300 чалавек падпісаліся пад пэтыцыяй з патрабаваньнем зьняць абмежаваньні, якія дзейнічаюць у наземных пунктах пропуску на выезд зь Беларусі. Тады Міністэрства аховы здароўя адказала, што пастанова Саўміну, якая абмяжоўвае ўезд і выезд з краіны, «была прынятая з улікам рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі здароўя, а таксама міжнароднага досьведу краін, у тым ліку тых, дзе сытуацыя з COVID-19 стабілізавалася».
Раней СМІ пісалі, што на пачатку чэрвеня Міністэрства аховы здароўя нібыта рэкамэндавала ўраду зьняць забарону на выезд зь Беларусі наземным транспартам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства здароўя Беларусі ня будзе прасіць адкрыцьця наземных межаў для грамадзян ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вунь Эўропа, ідзіце туды». Мігранты на беларуска-літоўскай мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Плыў з самамі і бабром». Студэнт, асуджаны за «карагодную справу», пераплыў Буг і ўцёк у Польшчу