Як прайшла малітва ў самай таямнічай каплічцы Беларусі, у якой дзьверы адчыняюцца раз на год. ФОТА

Каталіцкія вернікі па дарозе да лясной капліцы каля вёскі Дубок Астравецкага раёну, 4 ліпеня 2021 году

У вёсцы Дубок Астравецкага раёну 4 ліпеня прайшла імша пасярод лесу на беразе ракі Віліі. Сюды вернікі прыяжджаюць усяго раз на год.

Сёлета на фэст Маці Божай Нястомнай Дапамогі або Курганскай сабралося каля 200 чалавек. Штогод яго праводзяць у першую нядзелю ліпеня ў лясной каплічцы.

Каб дабрацца на малітву, трэба ўзыходзіць па ўзгорку (кургане), ісьці па сьлізкай мокрай траве ў лесе.

Прыяжджае сьвятар з суседніх Жодзішак.

У вёсцы Дубок жылымі засталіся толькі некалькі хатаў. На сьвята прыехалі вернікі з Горадні і вобласьці, Менску. Раней завітвалі госьці зь Літвы — Дубок стаіць на памежжы.

Каплічку тут пабудавалі 92 гады таму.