Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што ва ўзгадненьні саюзных праграм інтэграцыі Беларусі і Расеі «дасягнуты істотны прагрэс». Пра гэта ён заявіў у праграме «Галоўны этэр» на тэлеканале «Беларусь-1», піша БелаПАН.
«Істотны прагрэс дасягнуты. Фактычна гаворка ідзе ўжо аб узгадненьні тэхнічных момантаў. Я знаходжуся ў шчыльным кантакце з маім калегам, старшынём ураду Расеі. Віцэ-прэм’еры працуюць фактычна штотыднёва, сустракаюцца. Ёсьць вялікая ўпэўненасьць у тым, што ў астатнія месяцы ўвесь пакет саюзных праграм будзе сфармаваны», — сказаў Галоўчанка.
На думку чыноўніка, гэта створыць новы плян працы ў рамках «саюзнай дзяржавы». Пакуль жа ўрады дамовіліся як «гарманізаваць заканадаўства», як рабіць стварыць адзінае рэгуляваньне для суб’ектаў гаспадараньня, мець агульныя прынцыпы адміністраваньня падаткаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС РФ: Масква ў сувязі з санкцыямі ЭЗ будзе каардынаваць зь Менскам захады для разьвіцьця БеларусіПерш за ўсё, паводле Галоўчанкі, ад дамоўленасьцяў выйграюць беларускія вытворцы.
«Першае, яны атрымаюць роўныя ўмовы працы з расейскімі прадпрыемствамі. І другое — мы будзем дакладна разумець, як мы сумесна разьвіваем нашу прамысловасьць, нашу сельскую гаспадарку. Гэта фактычна каардынацыйны штаб, каб адысьці ад тых праблем, калі мы трацілі грошы на стварэньне, дапусьцім, адных і тых жа кампэтэнцый. Маючы ўзгоднены плян, будзем лепш і выразьней разумець, як нам разьвіваць нашы галіны эканомікі».
Таксама Галоўчанка выказаў упэўненасьць, што праца, у прыватнасьці, з азіяцкімі інвэстарамі здолее замяніць праекты з Эўразьвязам, калі ў тых паўстануць пытаньні. Прэм’ер-міністар заявіў, што ўрад ня ставіцца да сэктаральных санкцыяў легкадумна, аднак мае свой плян працы ў такіх умовах.
Ён перакананы, што прагнозы падзеньня ВУП Беларусі на 7-14% ня зьдзейсьняцца.
«Аб смаку вустрыц варта спрачацца з тымі, хто іх еў. Я ня ведаю, на якіх разьліках грунтуюцца гэтыя лічбы. Напэўна, яны закліканы выклікаць шок і трапятаньне ў грамадзтве».
Галоўчанка сказаў, што санкцыі даюць магчымасьць Беларусі «актыўней выходзіць на новыя рынкі», а «ўсе грошы ў Эўропе не знаходзяцца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці могуць санкцыі ЭЗ і ЗША стаць трыгерам для перамены расейскай палітыкі адносна Беларусі? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін паабяцаў далейшую падтрымку Лукашэнку, а той заявіў, што хоча абярнуць санкцыі на сваю карысьць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Агенцтва Standard & Poor’s ацаніла рызыкі Беларусі ад эканамічных санкцый