У 245-ю гадавіну падпісаньня Дэклярацыі незалежнасьці Злучаных Штатаў амбасадарка Джулі Фішэр падкрэсьліла, што «прынцыпы той дэклярацыі — жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця — ня ведаюць нацыянальнасьці».
«Мы разумеем, што многія ў Беларусі імкнуцца да тых жа свабодаў і магчымасьцяў, якія мы ўшаноўваем сёньня, — сказала амбасадарка. — Сутыкнуўшыся з гвалтам і рэпрэсіямі, беларусы працягваюць дамагацца таго, каб іх голас пачулі. Сьвет стаў сьведкам мужнасьці негвалтоўных дэманстрацый, што заклікаюць да вызваленьня суграмадзян, якія ўтрымліваюцца ў турмах у статусе палітычных зьняволеных, правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў і вяршэнства закону. Беларусь заслугоўвае свабоды і выбару сваёй уласнай будучыні».
Джулі Фішэр падкрэсьліла, што легітымнасьць лідэра «можа быць абумоўленая толькі добраахвотнай згодай народа». Яна выказала салідарнасьць ЗША зь беларускім народам і дадала, што ў гэты сьвяточны для ЗША дзень «Беларусь працягвае быць у думках многіх амэрыканцаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен зьвярнуўся да беларусаў у гадавіну вызваленьня Менску ад акупацыі