Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША Энтані Блінкен зьвярнуўся да народу Беларусі з нагоды 77-й гадавіны вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
«Сёньня спаўняецца 77 гадоў з дня заканчэньня жахлівай акупацыі Менску фашысцкай Нямеччынай. Мы памятаем, што беларусы працягваюць змагацца за лепшую будучыню. Народу Беларусі: Злучаныя Штаты падтрымліваюць вашае памкненьне да годнасьці, свабоды і дэмакратыі. Жыве Беларусь!» — напісаў Энтані Блінкен у твітэры.
3 ліпеня афіцыйна сьвяткуецца «Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)». Дзяржаўным сьвятам 3 ліпеня стала пасьля рэфэрэндуму 1996 году. Да гэтага Дзень Незалежнасьці афіцыйна адзначаўся 27 ліпеня — у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Недавызваленая Беларусь і «крывавы салют». 10 фактаў пра Дзень Рэспублікі і падзеі вакол яго ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці могуць санкцыі ЭЗ і ЗША стаць трыгерам для перамены расейскай палітыкі адносна Беларусі?