«Такая норма ўводзіцца абавязкова для ўсіх грамадзян-іншаземцаў, у тым ліку грамадзян Беларусі, і для ўкраінцаў у тым выпадку, калі яны знаходзіліся 7 дзён з апошніх 14 на тэрыторыі чатырох дзяржаў — Расеі, Вялікай Брытаніі, Партугаліі і Індыі», — удакладніў Свабодзе начальнік аддзелу камунікацый са сродкамі масавай інфармацыі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Алег Бойка.
У той жа час прадстаўнік памежнай службы падкрэсьліў, што новаўвядзеньне не скасоўвае патрабаваньня мець даведку з нэгатыўным вынікам аб PCR-тэсьце, зробленым ня менш як за 72 гадзіны перад уездам на тэрыторыю Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дэльта» наступае. Як распаўсюджваецца новы штам, як пераносяць гэтую мутацыю СOVID-19 хворыя і ці эфэктыўныя супраць яе вакцыныУ выпадку пацьверджаньня інфікаваньня вірусам або адмовы ад праходжаньня дадатковага тэставаньня іншаземцам адмовяць ва ўезьдзе ва Ўкраіну.
У Міністэрстве аховы здароўя Ўкраіны ўдакладнілі, што дадатковы тэст на мяжы мусіць аплаціць сам грамадзянін. Аднак на пытаньне пра цану тэсту дзяржаўныя ўстановы пакуль не далі адказу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка дазволіў грамадзянам 73 краінаў бязь візаў прыяжджаць у Беларусь для вакцынацыі ад COVID-19Адначасова Міністэрства замежных справаў Украіны заклікала ўкраінцаў утрымацца ад наведваньня Расеі, Вялікай Брытаніі, Партугаліі і Індыі, дзе імкліва распаўсюджваецца больш агрэсіўны штам каранавірусу «дэльта». А тым грамадзянам, якія ўжо знаходзяцца ў гэтых краінах, параілі выконваць усе супрацьэпідэмічныя патрабаваньні і быць гатовымі да дадатковых карантынных абмежаваньняў па вяртаньні ва Ўкраіну.
Што патрэбна грамадзянам Беларусі для ўезду ва Ўкраіну
- Дзейны пашпарт.
- Пацьверджаньне мэты знаходжаньня ва Ўкраіне.
- Наяўнасьць дастатковага фінансавага забесьпячэньня на ўвесь тэрмін знаходжаньня ва Ўкраіне. З 1 ліпеня гэта 1 586 грыўняў на дзень (прыкладна 65 даляраў у эквіваленце).
- Страхавы поліс, які пакрывае выдаткі на лячэньне COVID-19 (поліс мусіць выдаваць страхавая кампанія, зарэгістраваная ва Ўкраіне, альбо замежная страхавая кампанія з прадстаўніцтвам ва Ўкраіне).
- Даведка з нэгатыўным вынікам тэставаньня на COVID-19 мэтадам палімэразнай ланцуговай рэакцыі, зробленага ня больш як за 72 гадзіны да перасячэньня мяжы, або даведку аб вакцынаваньні прышчэпкамі, уключанымі ў пералік Ўсясьветнай арганізацыі здароўя. Расейская вакцына «Спутник V» у гэты сьпіс не залічаная.