Палітвязень Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
«Сябры! Сёньня ў Беларусі стала на аднаго палітвязьня менш. Дзякуй усім, хто хваляваўся. Барацьба працягваецца. Мы абавязкова пераможам! Галоўнае не спыняцца!», — напісаў 2 ліпеня раніцай у сацсетках актывіст Андрэй Шарэнда.
Андрэя абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (артыкул 367 КК). Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Працэс над актывістам распачаўся ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця 28 чэрвеня. Аднак сам Андрэй на працэс не прыйшоў, нягледзячы на тое што знаходзіўся пад хатнім арыштам. Пракурор прапанаваў зьмяніць Шарэнду меру стрыманьня на арышт і абвясьціць яго ў вышук. Судзьдзя Вера Філонік пагадзілася з пракурорам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці актывіст Шарэнда не прыйшоў на свой суд, яго абвясьцілі ў вышук4 чэрвеня жонку Андрэя актывістку «Эўрапэйскай Беларусі» Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на 2 гады зьняволеньня. У Паліны і Андрэя Шарэндаў на выхаваньні двое непаўналетніх сыноў, 12 і 5 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Берасьцейскую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк засудзілі на 2 гады калёніі. Яе прызналі палітзьняволенайЯк перасьледуюць сям’ю берасьцейскіх актывістаў
Ад пачатку выбарчай кампаніі Андрэй Шарэнда правёў за кратамі звыш 70 дзён.
17 красавіка да Андрэя Шарэнды прыйшлі зь ператрусам, забралі ўсю тэхніку. У той жа дзень распачалі на яго крымінальную справу паводле артыкулу 361 (заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).
У сярэдзіне траўня ў інтэрвію Свабодзе Андрэй расказаў, што пасьля праверкі (паводле Генпракуратуры, прадметам праверкі стала інтэрвію ад 29 сакавіка 2021 году, «у якім ад імя мясцовага актывіста Андрэя Шарэнды зьмяшчаюцца заклікі да пратэстаў, а таксама фармулёўкі і выразы, якія публічна абражаюць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь») артыкул замянілі на 368 КК (абраза прэзыдэнта).
31 траўня Андрэя Шарэнду зноў затрымалі і дапыталі. У той жа дзень увечары яго зьмясьцілі пад хатні арышт. Андрэю забаронена карыстацца тэлефонам, у тым ліку мэсэнджарамі.10 чэрвеня пракуратура Берасьця паведаміла, што крымінальную справу на Андрэя Шарэнду аб абразе Лукашэнкі накіравалі ў суд.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў актывіста палітзьняволеным.
Перасьледуюць і жонку Андрэя, актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк. 9 чэрвеня судзьдзя Яўген Брэган прызнаў яе вінаватай у гвалце ў дачыненьні да міліцыянта і абразе Лукашэнкі ды іншых службовых асобаў. Брэган пакараў актывістку 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму. Яе таксама абавязалі выплаціць 4500 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды тром сілавікам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маму захапілі чорныя дзядзькі». Гісторыя берасьцейскіх актывістаў Паліны і Андрэя ШарэндаўПаліну затрымалі 3 студзеня. Праз 3 дні яе зьмясьцілі ў Берасьцейскае СІЗА.
23 лютага Паліну Шарэнду-Панасюк адправілі на псыхіятрычную экспэртызу ў Навінкі каля Менску. 4 траўня ёй выставілі абвінавачаньне адразу паводле трох крымінальных артыкулаў.
Паліну Шарэнду тры разы за паўтара месяца зьмяшчалі ў карцэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я перад бандытамі не ўстаю». Як у Берасьці судзяць актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк