За першае паўгодзьдзе Расея паставіла ў Беларусь 6,22 млн тон нафты. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Цэнтральнае дыспэтчарскае ўпраўленьня паліўна-энэргетычнага комплексу Расеі. Гэта ў паўтара раза меней, калі параўноўваць з графікам паставак у папярэднія гады.
Да 2020 году Беларусь закупляла прыкладна 18 млн тон расейскай нафты — гэта максымальная загрузка нафтаперапрацоўчых заводаў у Мазыры і Наваполацку. Зыходзячы з гэтага, кожныя шэсьць месяцаў нафтавы імпарт мае складаць ня меней за 9 млн тон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва «Нафтану» абвяргае, што на трэці квартал 2021 году прадпрыемства засталося без сыравіныАднак летась бакі доўга не маглі дамовіцца адносна цаны і аб’ёмаў сыравіны, што на нейкі час парушыла мэханізм паставак.
Сёлета дадаліся эканамічныя санкцыі ЗША і Эўразьвязу супраць канцэрну «Белнафтахім» і яго структурных падразьдзяленьняў, у выніку чаго некаторыя расейскія кампаніі адмовіліся ад кантрактаў, каб самім ня трапіць пад абмежаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пастаўкі нафты з Казахстану ў Беларусь могуць пачацца ў канцы восеніТым часам Менск пачаў перамовы аб пастаўках нафты з Казахстану, але кіраўніцтва гэтай краіны заявіла, што ў лепшым выпадку гэта здарыцца толькі ў канцы восені.