Як перадае БелТА, на цырымонію ён спазьніўся і растлумачыў, ад чаго яму прыйшлося затрымацца:
«Сёньня завяршалі ў краіне маштабную антытэрарыстычную апэрацыю. Нам здавалася, што яны эканамічна будуць нас душыць. Не. Працягваецца ў больш маштабных памерах тэрор унутры краіны супраць людзей і аб’ектаў. У найбліжэйшы час мы пра гэта скажам».
«Пасьля сёньняшняга заканчэньня мерапрыемстваў па лініі контравыведкі мы ўжо ня нейкаму Гайка Маасу, міністру замежных спраў Нямеччыны, прад’явім прэтэнзіі, але самому канцлеру і камусьці з кіраўніцтва Нямеччыны. Пра гэта пазьней», — дадаў Лукашэнка.
Раней Лукашэнка падчас выступу ў Берасьцейскай крэспасьці 22 чэрвеня згадваў пра словы кіраўніка МЗС ФРГ Гайка Мааса, які заявіў, што санкцыі ў дачыненьні да Беларусі могуць быць яшчэ пашыраныя.
«І няхай мы тут здохнем. Спадар Маас, вы хто? Немец, які ўчора каяўся, або спадкаемца нацыстаў? Вы хто? Адкажыце публічна», — сказаў Лукашэнка.
Прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Нямеччыны не сталі афіцыйна рэагаваць на сёньняшнія заявы Лукашэнкі аб кіраўніцтве ФРГ.
«Гэтыя выказваньні Лукашэнкі мы не камэнтуем», — заявіла на брыфінгу прадстаўніца МЗС ФРГ Андрэа Засэ. Да яе далучылася і намесьніца прадстаўніка ўраду краіны Марціна Фіц, перадае ТАСС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрадэпутат Андрус Кубілюс: «Мы чакаем, што дыктатар Лукашэнка неўзабаве прыме апошняе слушнае рашэньне пакінуць Беларусь» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін паабяцаў далейшую падтрымку Лукашэнку, а той заявіў, што хоча абярнуць санкцыі на сваю карысьць