Пра гэта Анастасія Калашнікава паведаміла дзяўчынў сваім Instagram.
Калашнікава працавала на 6-й падстанцыі хуткай мэдычнай дапамогі і займалася ўсходнімі адзінаборствамі.
«Я сутыкалася з многімі дзіўнымі рэчамі. Можна быць якім заўгодна спэцыялістам: не выходзіць на працу з прычыны запою або піць на працы; зьневажаць калегаў і гарлапаніць на ўсіх навокал, уключна адміністрацыю; пісаць выдуманыя дыягназы. Цудоўнае месца для палёту фантазіі. Але галоўнае, быць верным цару, бо цар падорыць шкарпэтку. Але ж мы ведаем, што ў казцы гэта было добра. Таму што Добі, нарэшце, стаў свабодным», — так пракамэнтавала яна тое, што адбылося.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіёнку Беларусі ў муай-тай, затрыманую падчас акцый пратэсту 17 студзеня, пакаралі штрафамУ студзені фэльчарку затрымалі каля сталічнай станцыі мэтро «Пушкінская», калі яна праходзіла побач зь дзяўчатамі, якія ставілі лямпадкі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.
Яе пакаралі штрафам у памеры 870 рублёў паводле «народнага артыкулу» 23.34.