Прэсавая служба Пуціна адзначае, што напярэдадні пленарнага пасяджэньня восьмага Форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі, у якім Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка возьмуць удзел у рэжыме відэаканфэрэнцыі, абмеркавалі пытаньні двухбаковага парадку дня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакратар Савету бясьпекі Расеі на сустрэчы з Лукашэнкам: мэта вонкавых сілаў — «памяняць дзяржаўны лад і ўладу ў Беларусі»У прыватнасьці, суразмоўцы акцэнтаваліся на тэме новых заходніх санкцый адносна Беларусі.
Як гаворыцца ў паведамленьні, «з расейскага боку выказана салідарнасьць зь Беларусьсю, якая супрацьстаіць аднабаковым нелегітымным рэстрыкцыям, што ўводзяцца заходнімі дзяржавамі ў парушэньне нормаў міжнароднага права».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адказ на санкцыі Беларусь прыпыніла сяброўства ў праграме Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» і зрабіла іншыя захадыПаводле прэс-службы Лукашэнкі, бакі спыніліся на разьвіцьці вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва і пытаньнях бясьпекі, абмеркавалі праблемны блёк пытаньняў: цэны на энэрганосьбіты і доступ беларускіх тавараў на расейскі рынак.
Тым часам Эўразьвяз рыхтуе пяты па ліку санкцыйны пакет супраць рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі, увядзеньне якога анансуецца ўжо ў пачатку ліпеня.