У сваім аглядзе экспэрты банку падкрэсьліваюць: аднаўленьне эканомікі Беларусі ў 2021 годзе малаверагоднае на фоне нявызначанасьці праз заходнія санкцыі. У траўні інфляцыя вырасла да 9,4% у гадавым вылічэньні, з-за чаго Нацыянальны банк павысіў стаўку рэфінансаваньня з 7,75% да 8,5%.
Нягледзячы на тое, што наўпроставае банкаўскае крэдытаваньне дзяржаўных прадпрыемстваў падтрымала эканоміку падчас леташняга крызісу, цяпер тыя захады ўзмацняюць уразьлівасьць у сярэднетэрміновай пэрспэктыве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэрты прагназуюць падзеньне ВУП Беларусі ў другім паўгодзьдзіТаксама Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця маецца ўзмацніць кантроль за фінансаваньнем праектаў у Беларусі, каб міжволі ня стаць «спонсарамі рэжыму».
«Мы ўзмоцнім праверку, каб гарантаваць, што не падтрымліваем кампаніі, зьвязаныя з рэжымам, канцэнтруючыся на малых і сярэдніх прадпрыемствах, якія ня маюць дачыненьня да дзейнасьці ўраду ці ўрадавых чыноўнікаў», — заявіла кіраўніца банку Адыль Рэно-Басо.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны банк прагназуе ў 2021 годзе падзеньне беларускай эканомікі на 2,2%. Найгорш у рэгіёнеШто тычыцца краін-суседзяў, згодна з прагнозам Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця на 2021 год, безумоўным лідэрам будзе Польшча. ВУП гэтай краіны можа вырасьці на 5% за год. Далей ідуць Украіна і Латвія (па 3,5% росту), Расея (3,3%), Літва — (3%).