Глафіра Жук асьвятляла для «Народнай волі» працэс у «справе студэнтаў» у Доме правасудзьдзя. Яе затрымалі празь некалькі дзён каля ейнага дому.
Журналістку зьвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце, як і Любоў Касьпяровіч з парталу Tut.by, і асудзілі на 30 сутак арышту, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 31 траўня: журналістцы «Народнай Волі» прысудзілі месяц арышту«Ніводнага разу нас не вадзілі ў душ. Толькі аднойчы за ўвесь час вывелі на прагулку, калі ў камэры былі 43 градусы», — расказала Глафіра Жук.
Па яе словах, падчас начных праверак адчынялі камэру і пыталіся: «Ці ўсе ў камэры жывыя?»
На Акрэсьціна Глафіра Жук сустрэла сваё 20-годзьдзе. Нягледзячы на доўгі тэрмін арышту, перадачы журналістцы аддалі толькі на выхадзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты