Андрэя абвінавачваюць у паклёпе на прэзыдэнта (артыкул 367 КК). Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Справу разглядае судзьдзя Вера Філонік.
Сам Шарэнда на працэс не прыйшоў. Ён пад хатнім арыштам. Пракурор прапанаваў зьмяніць Шарэнду меру стрыманьня на арышт і абвясьціць яго ў вышук.
Судзьдзя пагадзілася з пракурорам і пастанавіла зьмяніць Шарэнду меру стрыманьня на ўзяцьце пад варту і абвясьціць яго ў вышук, а пасьля затрыманьня зьмясьціць у берасьцейскае СІЗА.
Як перасьледуюць сям'ю берасьцейскіх актывістаў
Ад пачатку выбарчай кампаніі Андрэй Шарэнда правёў за кратамі звыш 70 дзён.
17 красавіка да Андрэя Шарэнды прыйшлі зь ператрусам, забралі ўсю тэхніку. У той жа дзень распачалі на яго крымінальную справу паводле артыкула 361 (заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці на 15 сутак асудзілі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Шарэнду. Ягоная жонка ў СІЗАУ сярэдзіне траўня ў інтэрвію Свабодзе Андрэй расказаў, што пасьля праверкі (паводле Генпракуратуры, прадметам праверкі стала інтэрвію ад 29 сакавіка 2021 году, «у якім ад імя мясцовага актывіста Андрэя Шарэнды зьмяшчаюцца заклікі да пратэстаў, а таксама фармулёўкі і выразы, якія публічна абражаюць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь») артыкул замянілі на 368 КК (абраза прэзыдэнта).
31 траўня Андрэя Шарэнду зноў затрымалі і дапыталі. У той жа дзень увечары яго зьмясьцілі пад хатні арышт. Андрэю забаронена карыстацца тэлефонам, у тым ліку мэсэнджарамі.
10 чэрвеня пракуратура Берасьця паведаміла, што крымінальную справу на Андрэя Шарэнду аб абразе Лукашэнкі накіравалі ў суд.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў актывіста палітзьняволеным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маму захапілі чорныя дзядзькі». Гісторыя берасьцейскіх актывістаў Паліны і Андрэя ШарэндаўПерасьледуюць і жонку Андрэя, актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк. 9 чэрвеня судзьдзя Яўген Брэган прызнаў яе вінаватай у гвалце ў дачыненьні да міліцыянта і абразе Лукашэнкі ды іншых службовых асобаў. Брэган пакараў актывістку 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму. Яе таксама абавязалі выплаціць 4500 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды тром сілавікам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Берасьцейскую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк засудзілі на 2 гады калёніі. Яе прызналі палітзьняволенайПаліну затрымалі 3 студзеня. Праз 3 дні яе зьмясьцілі ў Берасьцейскае СІЗА.
23 лютага Паліну Шарэнду-Панасюк адправілі на псыхіятрычную экспэртызу ў Навінкі каля Менску. 4 траўня ёй выставілі абвінавачаньне адразу паводле трох крымінальных артыкулаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліне Шарэндзе-Панасюк выставілі абвінавачаньне і трэці раз зьмясьцілі ў карцар СІЗАПаліну Шарэнду тры разы за паўтара месяца зьмяшчалі ў карцар.
Праз адваката яна перадала, што ў СІЗА на яе чынілі псыхалягічны і фізычны ціск. У лютым яна паведаміла ў лісьце пра катаваньні. Андрэй Шарэнда казаў, што яе паставілі пад «прэвэнтыўны нагляд» і нейкі час не давалі лекаў і вітамінаў.
На працягу доўгага часу праваабаронцы не прызнавалі яе палітзьняволенай. Гэты статус актывістцы прысвоілі ў дзень прысуду.