Брусэль чакае ад Расеі канструктыўнага ўдзелу і спыненьня дзеяньняў супраць ЭЗ і трэціх краінаў, адзначаюць удзельнікі саміту. Па словах Мішэля, Масква павінна зрабіць свой унёсак у выкананьне Менскіх пагадненьняў.
Перад самым пачаткам сустрэчы ў Брусэлі канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель нечакана заклікала краіны ЭЗ весьці перамовы наўпрост з расейскім прэзыдэнтам, як гэта зрабіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн на саміце ў Жэнэве. Яе падтрымаў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон. Пазьней Мэркель паведаміла, што бакі не прыйшлі да згоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін, а не Лукашэнка, павінен быць галоўным аб’ектам санкцый». Інтэрвію з былым прэм’ер-міністрам СлаваччыныСупраць перамоваў наўпрост з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным выступілі каля дзесяці эўрапейскіх лідэраў, галоўным чынам з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Крэмль выказаў жаль з прычыны адмовы ЭЗ правесьці саміт з удзелам Пуціна і адзначыў, што расейскі прэзыдэнт зацікаўлены ў наладжваньні добрых адносінаў паміж Масквой і Брусэлем.
- Сэктаральныя санкцыі ЭЗ былі ўведзеныя ў 2014 годзе і абмяжоўваюць расейскім кампаніям доступ да эўрапейскіх рынкаў капіталу, экспарт і імпарт зброі і тавараў падвойнага прызначэньня, гандаль тэхналёгіямі для нафтаздабычы. ЭЗ падаўжае іх кожныя паўгода.
- Расея і Ўкраіна рэгулярна вінавацяць адна адну ў невыкананьні Менскіх пагадненьняў. Адначасова Масква заяўляе, што Кіеў, згодна з падпісаным дакумэнтам, павінен весьці дыялёг па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе не з Крамлём, а з прарасейскімі сэпаратыстамі.