Як пазьней паведаміў Tut.by, Яўгена Бабака асудзілі на новыя 15 сутак. Сукамэрнікі Яўгена расказалі, што новы пратакол на было памочніка пракурора склалі за інфармацыю, якая была ў ягоным тэлефоне.
«Яўген быў упэўнены, што яму накінуць суткі, і для яго гэта ня стала сюрпрызам. Яго вывелі з камэры, а калі прывялі — аказалася, што гэта было судовае паседжаньне ў онлайн-фармаце. Яўген настроены бадзёра, новыя суткі ўспрыняў па-філязофску», — сказалі суразмоўцы Tut.by.
Яўгена Бабака затрымалі 10 чэрвеня і на наступны дзень асудзілі за «пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня на бальконе бел-чырвона-белага сьцяга». Пры затрыманьні сілавікі разграмілі ягоную кватэру.
Судзьдзя Маскоўскага раёну Тацяна Мотыль арыштавала яго на 15 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Людзі ў цывільным вывезьлі былога пракурора і разграмілі яго кватэруПаводле Яўгена Бабака, сьцяг ён знайшоў яшчэ летась 6 кастрычніка, а 10 чэрвеня вывесіў яго на знак пратэсту супраць гвалту. Згодна з рапартам, гэта заўважылі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і прыйшлі, каб забраць сьцяг. Былы работнік пракуратуры сказаў на судзе, што ня бачыць сэнсу ў допыце сьведак-міліцыянтаў.
МУС Беларусі афіцыйна паведаміла, што Яўген Бабак «актыўна распаўсюджваў інфармацыю з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў» і што «высьвятляюцца іншыя падрабязнасьці супрацьпраўнай дзейнасьці Бабака».