Як гаворыцца на сайце ведамства, падставай стала тое, што названыя грамадзкія аб’яднаньні «не падавалі ў Міністэрства юстыцыі на працягу трох гадоў запар (2019, 2020 і 2021) у вызначаны тэрмін інфармацыю аб падаўжэньні сваёй дзейнасьці» і іншыя зьвесткі, прадугледжаныя часткай 6 артыкулу 24 закону «Аб грамадзкіх аб’яднаньнях».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя прэтэнзіі Міністэрства юстыцыі да аб’яднаньня «Зьвяно». Арганізацыя запрашае ў свае шэрагі новых сяброўНепадаваньне грамадзкім аб’яднаньнем штогадовай справаздачнасьці аб дзейнасьці зьяўляецца падставай для яго ліквідацыі па рашэньні суду, адзначаецца ў тлумачэньні.
Вярхоўны суд Беларусі 23 чэрвеня прыняў рашэньне аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі жанчын-юрыстаў, а 24 чэрвеня — аб ліквідацыі Аналітычнага цэнтру «Стратэгія».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр беларускі эканаміст Леанід Заіка. Увесну ён хварэў на каранавірус«Стратэгія» — адно з найстарэйшых аналітычных аб’яднаньняў незалежнай Беларусі. Шматгадовы караўнік цэнтру Леанід Заіка памёр у канцы мінулага году пасьля ўскладненьняў, выкліканых каранавірусам. А папярэднікам установы ў пачатку 1990-х стаў цэнтар стратэгічных ініцыятыў «Усход — Захад», заснаваны палітолягам Анатолем Майсенем, які загінуў у аўтакатастрофе.
У рамках арганізацыі таксама дзейнічае навукова-дасьледчы цэнтар Мізэса, якім кіруе эканаміст Яраслаў Раманчук. У камэнтары для Свабоды ён сказаў, што аналiтычная і навуковая праца не патрабуе афiцыйнай рэгiстрацыi, таму дзейнасьць ягонага праекту працягнецца незалежна ад захадаў Міністэрства юстыцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сытуацыя патавая». Эканаміст Раманчук пра 100-мільярдную запазычанасьць дзяржаўнага сэктару