Ратавальнікі шукаюць жывых пад абломкамі 12-павярховага жылога дому, які часткова абрынуўся ўначы 24 чэрвеня ў пасёлку непадалёк ад Маямі ў штаце Флорыда.
Крыло кандамініюму на беразе мора нечакана абрынулася каля паловы на другую ночы мясцовага часу.
Адзін чалавек загінуў і амаль сто дагэтуль лічацца зьніклымі бязь вестак — яны могуць быць пад заваламі.