Стыкеры для мэсэнджару стварылі на аснове лістоў з-за кратаў.
У Telegram цяпер можна карыстацца стыкерамі, створанымі на аснове малюнкаў, якія палітычныя зьняволеныя ў Беларусі дасылалі на волю сваякам і сябрам.
Стыкеры створаныя дзякуючы праекту «Вольныя паштоўкі», які друкуе і дасылае паштоўкі з малюнкамі беларускіх палітвязьняў.
На 23 чэрвеня ў Беларусі 502 палітвязьні — раней у краіне ніколі не было такой вялікай колькасьці зьняволеных па палітычных прычынах. Шэраг зьняволеных скардзіцца ў тым ліку і на праблемы зь ліставаньнем — многім перадаюць лісты і пасылкі са спазьненьнем, некаторым на доўгі час перастаюць аддаваць паштоўкі і лісты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Галівудзе стварылі мурал у гонар пратэстаў у Беларусі. ФАТАФАКТ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цытаты праз краты. «Гераізм — гэта не прафэсія» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне пасадзілі, бо я казаў праўду». Што Вітольд Ашурак напісаў у апошнім лісьце да мамы