Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з камэнтаром з нагоды ўвядзеньня ЭЗ, ЗША, Вялікай Брытаніяй і Канадай новых санкцыяў у дачыненьні да ўладаў Беларусі.
Санкцыі ў заяве называюцца «варожымі дзеяньнямі і ціскам на сувэрэнную дзяржаву». МЗС піша, што санкцыі «нэгатыўна ўплываюць на інтарэсы грамадзян, яны контрапрадуктыўныя і заганныя».
«Ні пра які іх кропкавы або разумны характар апрыёры ня можа быць і гаворкі. Бачым, што і ў ЭЗ гэта ўсьведамляюць. Пры гэтым працягваюць мэтанакіраваныя дэструктыўныя дзеяньні супраць насельніцтва, каб, нібыта, „высушыць рэжым фінансава“. Па сутнасьці, гэта мяжуе з абвяшчэньнем эканамічнай вайны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпісМЗС адзначае, што «чарговая санкцыйная агрэсія разьвязаная групай заходніх краін у дзень памяці і смутку 22 чэрвеня.
«80 гадоў таму „аб’яднаная Эўропа“ на чале з гітлераўскай Нямеччынай напала на Савецкі Саюз. У XXI стагодзьдзі беларускі народ зноў стаў палігонам для нездаволеных амбіцый да супрэматыі эўрапейскіх палітыкаў. Беларуская дзяржава ў стане і зробіць усё магчымае для абароны сваіх грамадзян і субʼектаў гаспадараньня. Санкцыі і рэстрыкцыі ня будуць мець жаданага іхнымі заказчыкамі эфэкту».
МЗС Беларусі анансавала захады ў адказ, не называючы іх.
«Захады ў адказ, якія ЭЗ змушае нас прыняць, сапраўды гэтак жа нэгатыўна могуць адбіцца на сфэрах нашага ўзаемадзеяньня і, у канчатковым выніку, на інтарэсах грамадзян і кампаній краін Захаду, якія распачалі недружалюбныя крокі ў адносінах да нашай дзяржавы», — адзначана ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексін, Гуцэрыеў, Зайцаў, Цяцерын. Што за набліжаныя да Лукашэнкі бізнэсоўцы падпалі пад санкцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сохра», «Брэміна Груп», «БелАЗ», «МАЗ». Што за кампаніі падпалі пад санкцыі Эўразьвязу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі санкцыі супраць 16 грамадзян Беларусі і 5 установаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да санкцыяў Эўразьвязу і ЗША супраць рэжыму Лукашэнкі далучыліся Вялікая Брытанія і Канада