У Менску спынена праца офісу вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека. Пра гэта заявіла Мішэль Бачэлет, якая знаходзіцца на гэтай пасадзе, выступаючы 21 чэрвеня на адкрыцці 47-й сесіі ААН у правах чалавека ў Жэневе. Пасада старшага дарадцы ў правах чалавека ў беларускім прадстаўніцтве ААН уведзеная ў ліпені 2018 году.
Па словах Мішэль Бачэлет, прысутнасьць дарадцы ў правах чалавека ў прадстаўніцтве ААН «была важным пынктам узаемадзеяньня і акном для супрацоўніцтва». «Я шкадую, што ўрад вырашыў спыніць працу нашага старшага дарадцы ў правах чалавека ў Менску», — адзначыла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцдакладчыца ААН апублікавала даклад аб Беларусі. Асноўныя тэзісыУ сваім выступе вярхоўны камісар ААН у правах чалавека таксама адзначыла, што сытуацыя ў Беларусі «працягвае пагаршацца праз сур’ёзныя абмежаваньні грамадзянскай прасторы, уключна з правам на свабоду выказваньня, мірных сходаў і асацыяцый». Па яе словах, улады учыняюць атакі супраць грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, праваабаронцы і журналісты перасьледуюцца ў судовым парадку.
«Мы працягваем атрымліваць шматлікія паведамленьні пра адвольныя арышты і затрыманьні, катавані і жорсткае абыходжаньне», — сказала яна.
У сярэдзіне траўня Мішэль Бачэлет заявіла аб прызначэньні трох экспэртаў, якія зоймуцца выяўленьнем фактаў парушэньня правоў чалавека ў Беларусі пасьля 1 траўня 2020 году. Экспэртамі прызначылі Сюзан Базілі (Канада) і Марка Міланавіча (Сэрбія), функцыі старшыні ўсклалі на Карыну Маскаленку (Расея), якая ў свой час была адвакатам расейскага бізнэсоўца Міхаіла Хадаркоўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады пагражаюць праблемамі замежным кампаніям. Колькі іх працуе ў Беларусі і што яны робяць4 чэрвеня стаў вядомым зьмест дакладу Анаіс Марэн — спэцдакладчыцы ААН у Беларусі. Афіцыйна яго прадставяць на 47-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН, якая пройдзе з 21 чэрвеня па 9 ліпеня.
На 24 старонках дакладу ўздымаюцца пытаньні, якія востра паўстаюць у беларускім грамадзтве:
- права на жыцьцё: сьмяротнае пакараньне і адвольнае пазбаўленьне жыцьця;
- права на фізычную недатыкальнасьць: катаваньні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя віды абыходжаньня; адвольныя затрыманьні і ўзяцьце пад варту; гвалтоўныя зьнікненьні; прымусовыя выдварэньні; справядлівасьць судовага разбору;
- свабода мірных сходаў і асацыяцый: свабода асабістай думкі і яе выказваньня, права на ўдзел у грамадзкім жыцьці;
- права на здароўе, адукацыю, у тым ліку на беларускай мове і мовах меншасьцяў.