За доўгія месяцы інфармацыйнага супрацьстаяньня прапагандысты Лукашэнкі выпрацавалі асаблівую мова, адрозную ад, напрыклад, мовы фэдэральных каналаў у Расеі. У беларускай прапаганды — уласны, ні з чым не параўнальны напышлівы стыль.
Пра Захад
- «Лібэральная бруд замутніў практычна ўсё, сьвет стаіць на мяжы зьнікненьня. Беларусь трымаецца», — СТВ
- «Ваўчыная зграя накінулася з абвінавачаньнямі на нашага прэзыдэнта», — СТВ
- «Вось там — нашчадкі фашыстаў, супрацьстаяць якім мы можам толькі зьяднаўшыся», — СТВ
- «Хлусьлівыя і подлыя інтрыганы пайшлі ў наступ», — СТВ
- «Лялькаводы», — СТВ
- «Дзейнічаюць яны, як бандыты зь вялікай дарогі», — ОНТ
- «Заходнія недаканкістадоры», — Беларусь 1
- «Нэалібэральныя канкістадоры ўжо пачалі падарожжа да сэрца цемры на край ночы», — ОНТ
Пра апазыцыю
- «Хваля вывальвае на паверхню дробнага пігмея», — СТВ
- «Маральныя вырадкі, забойцы, арганізатары беспарадкаў», — СТВ
- «Заробак і піяр. Астатняе — хлусьня», — ОНТ
- «Калі становісься ў адзін шэраг з пацукамі — рана ці позна зжаруць і выплюнуць», — СТВ
- «Адпрацаваны матэрыял. Прычым матэрыял таксычны», — СТВ
- «Бандэрлогі», — СТВ
- «Што ж чалавечага і, адпаведна, беларускага засталося ў зьбеглых? Даём падказку: ні-чо-га», — Беларусь 1
Пра дэмакратыю і дыктатуру
- «Некалі сапраўды свабодныя і выдатныя народы дзякуючы сваім палітыкам ператварыліся ў рабоў амэрыканскай дэмакратыі», — СТВ
- «Зь дзіцячай упартасьцю там прыкрываюцца ўжо ванітным словам „дэмакратыя“», — Беларусь 1
- «Лепш дыктатура, чым прадажная марыянэткавая дэмакратыя», — СТВ
- «Хай лепш у нас будзе дыктатура. Дыктатура сумленьня, маральнасьці, дыктатура ідэалу, дыктатура сьвятасьці. Увесь сьвет патоне ў гэтай бездані, але Беларусь застанецца востравам свабоды, востравам радасьці. Нашым Княжым востравам», — СТВ
Пра Лукашэнку
- «Гэта вялікі чалавек. Гэта бацька свайго народу», — СТВ
- «Сьмеласьці Лукашэнку не пазычаць», — СТВ
- «Характар у яго ёсьць, характар мужчынскі», — Беларусь 1
- «Дзякуй Богу і нашаму прэзыдэнту», — СТВ
- «Ён па-народнаму просты і па-мужчынску моцны, ён строгі і справядлівы, ён па-афіцэрску цьвёрды і па-сялянску мудры. Ён ня прагне хвалы і лісьлівасьці, ён ня прагне багацьцяў і славы, яму няма да каго паддобрывацца і няма каму зайздросьціць. У яго думках, душы і сэрцы толькі народ», — СТВ