У Бярозаўцы, дзе жыў i быў пахаваны Вiтольд, у касьцёле Сыходу Сьвятога Духу адбылася малітва ў яго памяць, піша «Новы Час».
«Няма большай ахвяры, чым калі чалавек аддае жыцьцё за сваіх сяброў», — такімі ўрачыстымі словамі ўзгадаў ксёндз Вітольда Ашурка і адзначыў, што ад усіх беларусаў залежыць, каб гэтая ахвяра не была марнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне пасадзілі, бо я казаў праўду». Што Вітольд Ашурак напісаў у апошнім лісьце да мамыПра сьмерць Вітольда Ашурка родным паведамілі сёлета 21 траўня. Прычынай назвалі спыненьне сэрца. Па словах сваякоў, у Вітольда ніколі не было праблем з сэрцам. Сваякі ня вераць у натуральную сьмерць Вітольда. Крымінальную справу па факце сьмерці вязьня ў калёніі дагэтуль не завялі.
Вітольда Ашурка затрымалі летась 19 верасьня за ўдзел у пратэстах. Спачатку каля месяца ён сядзеў па адміністрацыйных справах, потым на яго завялі крымінальную справу за «арганізацыю пратэстаў» і «гвалт над міліцыянтам». Яго асудзілі на 5 гадоў калёніі. 21 красавіка яго перавялі ў шклоўскую калёнію. Апошні ліст, які блізкія атрымалі ад Вітольда, датаваны 23 красавіка. У апошнім лісьце да сяброўкі ўпершыню адсутнічала ягоная нязьменная ў ліставаньні фраза «Жыве Беларусь!».
Вітольду Ашурку было 50 гадоў. Ён жыў у Бярозаўцы Лідзкага раёну. Быў сябрам партыі БНФ і каардынатарам руху «За Свабоду». Змагаўся за вырашэньне экалягічных праблемы рэгіёну, займаўся ўшанаваньнем паўстанцаў 1863 году, ня раз безвынікова балятаваўся ў дэпутаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Антырэкорд у гісторыі сувэрэннай Беларусі: колькасьць палітвязьняў дасягнула 500 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сотні чалавек прыйшлі разьвітацца зь Вітольдам Ашуркам у Бярозаўцы. ФОТА, ВІДЭА