Краіны Эўразьвязу ўвядуць абмежаваньні на закупкі беларускіх тытунёвых вырабаў.
Пра гэта паведамляе Euronews са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле Euronews, краіны ЭЗ таксама дамовіліся забараніць экспарт у Беларусь любога камунікацыйнага абсталяваньня, якое можа быць выкарыстана для шпіянажу. Таксама плянуецца ўзмацніць эмбарга на пастаўкі зброі.
Як паведамлялася раней, экспэрты Эўразьвязу сёньня ўзгаднілі эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Яны закрануць нафтахімічную і банкаўскую сфэры, тэлекамунікацыі, калійную вытворчасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз узгадніў сэктаральныя санкцыі адносна Беларусі: нафта, калій, банкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адну партыю беларускай кантрабанды цыгарэт на $2 млн накіравалі ў Польшчу пад выглядам корму для жывёлаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы рэкорд беларускай кантрабанды цыгарэт у Польшчу — на $9,7 млн