«У мэтах выкананьня прадстаўленьня пракуратуры Берасьця адміністрацыі Маскоўскага і Ленінскага раёнаў горада прынялі рашэньні аб ліквідацыі сацыяльна-культурнай установы „Тэатар Крылы Халопа“ і культурна-асьветніцкай установы „Грунт будучыні“. Падстава — ажыцьцяўленьне дзейнасьці, якая не адпавядае заяўленым у статуце мэтам і прадмету», — паведаміла гарадзкая пракуратура.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура патрабуе закрыць берасьцейскі тэатар «Крылы Халопа»Паводле ведамства, ад жніўня 2020 году ўстанова «Тэатар Крылы Халопа» арганізоўвала выставы работ і мастацкія прэзэнтацыі твораў, нібыта накіраваныя на фармаваньне ў грамадзян ухвальнага стаўленьня да зьдзяйсьненьня супрацьпраўных дзеяньняў.
27 студзеня ў культурніцкай прасторы адбыўся ператрус. Таксама сілавікі прыходзілі і дадому да кіраўніцы прасторы Аксаны Гайко, дзе правялі агляд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці фінансавая міліцыя прыйшла зь ператрусам у культурную прастору КХСвабодны тэатар «Крылы Халопа» ў 2014 годзе адкрыў уласную культурніцкую прастору. Тут ствараліся спэктаклі, працавалі тэатральныя студыі, адбываліся лекцыі, сустрэчы і паказы ў галіне сучаснага тэатральнага мастацтва, рэалізоўваліся тэатральныя праекты, у тым ліку зь дзецьмі і недзеяздольнымі людзьмі, была тэатральная бібліятэка. Калектыў неаднаразова езьдзіў на гастролі.
Установа «Грунт будучыні», як гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры, нібыта займалася«не замацаванай статутам дзейнасьцю». У віну ставіцца тое, што заснавальнік і кіраўнік установы Віктар Клімус, чалец Каардынацыйнай рады, нібыта быў сярод з арганізатараў масавых акцый пратэсту ў Берасьці, а цяпер пакінуў тэрыторыю Беларусі. Паводле ўладаў Берасьця ўстанова ад леташняга кастрычніка ў юрыдычным адрасе ня разьмяшчалася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзі сталі ў счэпку і пачалі даваць адпор амапаўцам». Актывіст — пра стрэлы сілавікоў на маршы ў Берасьці