Падставай — парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства, якога не было.
16 чэрвеня Канстанцін Якаўлеў разам зь іншымі спартоўцамі сустракаў у Баранавічах карэспандэнта парталу Tribuna.com Дзьмітрыя Руту, які выйшаў на волю пасьля 15 сутак арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля 15 сутак выйшаў на волю журналіст Дзьмітры Рута, якога пакаралі за шалік заўзятара. ФОТА, ВІДЭААўтамабіль, у якім сябры і калегі журналіста вярталіся ў Менск, на трасе М1 спынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі. Адразу ж зьявіліся сілавікі, якія затрымалі Канстанціна Якаўлева, астатніх пасажыраў не чапалі.
Падставай стала тое, што тым жа вечарам Канстанцін Якаўлеў заплянаваў трэніроўку на адкрытым паветры ў Новай Баравой, зрабіўшы анонс у сацыяльных сетках.
Трэнэра зьмясьцілі ў ІЧУ Менскага раёну, дома правялі ператрус. Судзіць яго пачалі 17-га, праз скайп. У выніку шматлікіх нестыковак у пратаколе судзьдзя Аляксей Крапачоў адправіў матэрыялы справы на дапрацоўку. Фігуранта спачатку меркавалі выпусьціць, але ўрэшце пакінулі пад вартай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справу трэнэра і актывіста Свабоднага абʼяднаньня спартоўцаў Якаўлева адправілі на дапрацоўку, самога яго пакінулі пад вартай18 чэрвеня працэс працягнуўся. У выніку актывіста кампаніі салідарнасьці SOS_BY абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП — парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Пры тым, што само «мерапрыемства» фактычна не адбылося.