Пра сьмерць Алега Іова паведаміў ягоны калега, археоляг Мікола Плавінскі. Разьвітаньне з Алегам Іовам адбудзецца 21 чэрвеня, месца і час удакладняюцца.
Алег Іоў нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Бронная Гара Бярозаўскага раёну Берасьцейшчыны. Скончыў гістарычны факультэт БДУ, абараніў кандыдацкую дысэртацыю па археалёгіі.
Увесь час працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі, спэцыялізаваўся на археалёгіі Палесься. Адзін з удзельнікаў эксгумацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій у Курапатах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навуковую групу ў Інстытуце гісторыі, якая займалася гісторыяй палітычных рэпрэсій, скасавалі пасьля 1996 годуУ канцы 1980-х у якасьці асьпіранта далучыўся да каманды Зянона Пазьняка, які распачаў кампанію грунтоўнага дасьледаваньня Курапатаў.
Тады археалягічныя раскопкі ініцыявала пракуратура пасьля выхаду артыкулу ў газэце «Літаратура і мастацтва» пад назвай «Курапаты — дарога сьмерці». Да таго адмысловыя археалягічныя раскопкі дзеля пошуку масавых пахаваньняў і вызначэньня імёнаў ахвяраў палітычных рэспрэсіяў у Беларусі не праводзіліся.
«Польскія навукоўцы ў Катыні ды іншых месцах рабілі адмысловыя археалягічныя дасьледаваньні месцаў рэпрэсіяў, у нас жа мэтанакіравана не капалі, — казаў Алег Іоў у інтэрвію Свабодзе. — Толькі ў сувязі са сьледзтвам, як экспэрты. Але адмысловых раскопак не было ніколі.
Скажам, украінцы вялі. Знайшлі месца, дзе пахаваны брат Янкі Брыля. Там такія дасьледаваньні вяліся не ў сувязі са сьледзтвам, а ўсё ж мэтанакіравана. А ў нас не, хаця ёсьць што дасьледаваць. У Менску некалькі такіх месцаў. Калі быў Зянон Станіслававіч, хацелі прашурфаваць Лошыцу. Але літаральна за дзень да таго, як туды зьбіраліся, тое месца засыпалі гравіем і пабудавалі гараж. Што тычыцца масавых пахаваньняў, дык практычна кожная турма — Горадня, Пінск, Вілейка. Дзе былі турмы, там расстрэльвалі. Асабліва 1941 год, калі пачалася вайна: усе палітычныя загінулі ля турмаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне Дзень памяці ахвяраў рэпрэсіяў. Падабенства і адрозьненьне Курапатаў пад Менскам і Быкаўні пад КіевамУ суаўтарстве зь Зянонам Пазняком і калегам Міколам Крывальцэвічам Іоў выдаў брашуру пра ход працы. А праз 10 гадоў, у канцы 1990-х, Алег Іоў зноў вярнуўся ў Курапаты, ужо ў якасьці кіраўніка раскопак.
Насуперак жаданьню ідэолягаў знайсьці доказы расстрэлаў немцамі мірных грамадзянаў ягоныя высновы чарговым разам пацьвердзілі: забойствы «ворагаў народу» ў 1930-х рабілі чэкісты.