Удары былі нанесеныя ў адказ на запуск запальных шароў з боку ХАМАС.
Ізраіль нанёс авіяўдары па сэктары Газа. Гэта здарылася другі раз з тых часоў, як хісткае перамір’е паклала канец 11-дзённай вайне ў мінулым месяцы.
Удары былі нанесеныя пасьля таго, як, мабілізаваныя ХАМАС актывісты з Газа трэці дзень запар запусьцілі ў бок Ізраілю запальныя паветраныя шары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль нанёс ракетныя ўдары па аб’ектах у СырыіПаведамленьняў аб ахвярах пакуль не паступала. Удары былі чуваць з гораду Газа.
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што ўдары былі нацэленыя на вайсковыя аб’екты ХАМАС і пляцоўку для запуску ракет.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апэрацыя Ізраілю супраць ХАМАС стала першай у сьвеце вайной з выкарыстаньнем штучнага інтэлекту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: Кабінэт міністраў Ізраіля і ХАМАС дамовіліся спыніць агонь