Беларуская кампанія Wargaming, вядомая распрацоўкай гульні World of Tanks, купіла 76 кватэр у навабудзе на праспэкце Канстытуцыі (Konstitucijos pr.) у дзелавым цэнтры Вільні, паведаміла Lrytas.lt.
На гэтай жа вуліцы ў красавіку Wargaming адкрыла офіс, які займае пяць паверхаў. Кампанія плянуе стварыць да 400 працоўных месцаў у Вільні, піша выданьне.
У Wargaming адмовіліся камэнтаваць гэтую інфармацыю, паведаміў Onliner.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «10% беларускіх айцішнікаў ужо ў Польшчы». Такі плён праграмы Poland.Business HarbourУ траўні літоўскі парлямэнт прыняў заканадаўства, якое дазволіць амаль дзьвюм сотням зацікаўленых беларускіх кампаній перамясьціцца ў Літву і пачаць працу ў гэтай краіне.
«Ужо маем 80 беларускіх кампаній, якія пераехалі або знаходзяцца ў працэсе пераезду ў Літву, і 100 наступных, якія зацікаўленыя ў рэлякацыі», — заявіла міністарка эканомікі і інавацый Літвы Аўшрыне Арманайце карэспандэнту Свабоды ў Брусэлі.
Ад пачатку пратэстаў у Беларусі аб плянах уладкавацца ў Літве заявілі такія беларускія кампаніі, як Epam Systems, Wargaming, Flo Health, Coherent Solutions, Godel Technologies.
Прынятае заканадаўства, падкрэсьліла міністар, дазваляе «гладкі аўтаматычны працэс» перамяшчэньня ў Літву беларускіх работнікаў і іхных сем’яў, якія «могуць бясьпечна наладзіць сабе жыцьцё ў Літве, адначасова знаходзячыся блізка ад сваёй роднай краіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 14,8% спэцыялістаў ІТ-галіны, якія паўдзельнічалі ў апытаньні dev.by, пакінулі Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьпікерка Сэйму Літвы пра сытуацыю ў Беларусі: Такія рэжымы ня падаюць пасьля першага ўдару