Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14,8% спэцыялістаў ІТ-галіны, якія паўдзельнічалі ў апытаньні dev.by, пакінулі Беларусь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У анкетаваньні прынялі ўдзел 1778 ІТ-спэцыялістаў. 42% рэспандэнтаў працуюць ці працавалі ў аўтсорсінгавых кампаніях, траціна — у прадуктовых. Большасьць рэспандэнтаў — распрацоўнікі.

14,8% спэцыялістаў ІТ-галіны, якія паўдзельнічалі ў апытаньні dev.by, пакінулі Беларусь. Амаль такі ж адсотак праграмістаў, якія перабраліся ў замежжа, быў і ў студзені.

Як высьветлілася, 89,8% працаўнікоў падобнага профілю зьехалі зь Беларусі пасьля падзей жніўня 2020 году. 38% тых, хто зьехаў, — спэцыялісты ўзроўню Senior.

Польшча застаецца для беларускіх айцішнікаў самым папулярным варыянтам пераезду. Яе выбралі 53,4% удзельнікаў апытаньня. Прычым за апошнія тры месяцы адсотак тых, хто пераехаў у Польшчу, вырас. Раней ён складаў 42,6%. Украіна і Літва застаюцца ў топ-3 самых папулярных лякацый, але адставаньне ад Польшчы вялікае.

У топ-5 самых папулярных лякацый апынулася Грузія, а некаторыя супрацоўнікі знайшлі варыянты ў Гішпаніі, Бэльгіі, Сэрбіі, Італіі, Чарнагорыі і Баўгарыі.

Амаль 33% праграмістаў пакуль ня вызначыліся, ці вяртацца ў Беларусь і калі. Яшчэ траціна не выключае магчымасьці вяртаньня, але пры ўмове, што ў краіне нармалізуецца сытуацыя. Толькі 4 чалавекі паведамілі, што вернуцца ў любым выпадку: ім няўтульна за мяжой. А вось 30% вяртацца не плянуюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG