Закрыцьцё тэатру ініцыявала мясцовая пракуратура.
Як паведаміла кіраўніца культурніцкай прасторы «Крылы Халопа» Аксана Гайко, пракуратура ініцыявала закрыцьцё прасторы і тэатру. Раней, 27 студзеня, у культурніцкай прасторы адбыўся ператрус.
Таксама сілавікі прыходзілі і дадому да кіраўніцы культурніцкай прасторы Аксаны Гайко, дзе правялі агляд. Яна, імаверна, за мяжой.
Свабодны тэатар «Крылы Халопа» ў 2014 годзе адкрыў уласную культурніцкую прастору. Тут ствараліся спэктаклі, працавалі тэатральныя студыі, адбываліся лекцыі, сустрэчы і паказы ў галіне сучаснага тэатральнага мастацтва, рэалізоўваліся тэатральныя праграмы і праекты, у тым ліку зь дзецьмі і недзеяздольнымі людзьмі, на месцы працавала тэатральная бібліятэка. Калектыў тэатру неаднаразова езьдзіў на гастролі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі ПЭН-цэнтар выявіў 291 выпадак рэпрэсій у культурнай сфэры за першы квартал 2021 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З опэрнага тэатру звольнілася салістка, якую ў перадачы Азаронка залічылі да «апазыцыйнай групы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі фонд культурнай салідарнасьці стаў Беларускай радай культуры і выдаў маніфэст