Разыходжаньні паміж Расеяй і ЗША ўзьніклі па тэме Беларусі, расказаў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Пуціна Дзьмітрый Пяскоў. На сустрэчы Ўладзіміра Пуціна з Джо Байдэнам, якая прайшла 16 чэрвеня ў Жэнэве, стала ясна, што «зблізіць пазыцыі па Беларусі немагчыма», цытуе Пяскова «Эхо Москвы».
Пры гэтым Пяскоў заўважыў, што «Беларусь ніякім чынам не адносіцца да ліку прыярытэтаў, якія стаялі на парадку дня» ў Швайцарыі. Прэзыдэнты Расеі і ЗША не абмяркоўвалі ўдзел Вашынгтону ў «нармандзкім фармаце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская тэма на саміце ў Жэнэве: залішнія надзеі адных і марныя перасьцярогі другіх«Як ні дзіўна, разуменьне таго, што па Ўкраіне, па Данбасе адзіным магчымым сродкам урэгуляваньня зьяўляецца імплемэнтацыя менскіх дамоўленасьцяў, — такое разуменьне было пацьверджана амэрыканскім бокам, альтэрнатывы ў нас няма», — адзначыў прадстаўнік Крамля, назваўшы гэты факт адным з плюсаў расейска-амэрыканскіх перамоваў.
Пуцін і Байдэн не абмяркоўвалі паглыблена тэму Ўкраіны, яна была пазначаная ў «арсэнале праблем», а тэма магчымага ўступленьня Ўкраіны ў NATO закраналася на саміце толькі «мазком».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Амэрыка хоча перамагаць Кітай і чаму Беларусь ані тут, ані там ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жэнэве закончыліся перамовы Джо Байдэна і Ўладзіміра Пуціна. Байдэн закрануў тэму Беларусі