Комплекс будынкаў сьледчага ізалятару і рэспубліканскай агульнасаматычнай лякарні ў Калядзічах плянуецца дабудаваць у 2023 годзе, гэта вынікае з указу Лукашэнкі ад 16 чэрвеня № 219, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумэнт зьмяніў тэрміны ўзьвядзеньня і ўводу ў эксплюатацыю ў прамысловай зоне «Калядзічы» СІЗА і лякарні, а таксама інжынэрнай і транспартнай інфраструктураў. Плянуецца, што лякарню дабудуюць у 2021 годзе, а ўвесь комплекс — у 2023-м.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі на “Валадарцы” замест баланды будуць наліваць піва?Будаўніцтва вядзецца з 2010 году, калі пачалі будаваць лякарню. Раней зьняволеных лячылі ў Менску, ва ўстанове побач з Кальварыйскай турмой, на месцы якой пабудавалі жылы комплекс «Каскад».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турма, мужчына і жанчына. Зона гісторыі. Турма як музэйПаводле першапачатковага ўказу аб будаўніцтве, у 2010–2013 гадах павінна была быць пабудавана рэспубліканская лякарня для зьняволеных, а ў 2012–2015 — сьледчы ізалятар. Але тэрміны неаднаразова адкладаліся. Папярэдні раз іх пераносілі ў 2018 годзе — тады плянавалася скончыць будоўлю ў 2022-м, цяпер завяршэньне працэсу адклалі на год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мая бабуля сядзела тут падчас нацысцкай акупацыі». Рэдактарка Tut.by Марына Золатава дала першае інтэрвію зь СІЗА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка журналіста Анджэя Пачобута: «Яму неадкладна патрэбная шпіталізацыя» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прынялі ў прамысловую эксплюатацыю першы энэргаблёк БелАЭС