Сілавікі затрымалі кіраўніка хору «Унія» Паўла Гонцу

Менск, філярмонія, акцыя салідарнасьці 20 жніўня 2020 году.

Сілавікі прыйшлі 16 чэрвеня па кіраўніка мужчынскага хору «Унія» Паўла Гонцу на працу — у філярмонію ў Менску. Дзе ён знаходзіцца, пакуль невядома.

Сілавікі прыйшлі 16 чэрвеня па кіраўніка мужчынскага хору «Унія» Паўла Гонцу на працу — у філярмонію ў Менску. Дзе ён знаходзіцца, пакуль невядома.

У Менску затрымалі кіраўніка мужчынскага хору «Ўнія» Паўла Гонцу, паведамляе телеграм-канал by_culture.


Прозьвішча Гонцы зьявілася ў сьпісах затрыманых.

Камэрнаму мужчынскаму хору «Ўнія» больш за 30 гадоў. Яго стварыў дырыжор Кірыл Насаеў. Некалькі гадоў таму яго ня стала, і хор узначаліў вучань Насаева Павал Гонца.

Раней саліста хору Дзяніса Іванова забралі проста з працы ў філярмоніі і асудзілі на 15 сутак. Саліста Аляксандра Шыка затрымалі, калі ён прыйшоў на суд да сваёй жонкі (жонку аштрафавалі на 810 руб., яму далі 15 сутак), а пасьля пагражалі забраць непаўналетняга сына. Кіраўніка і дырыжора хору Паўла Гонцу выклікалі на допыт, пасьля якога тры ночы правёў на Акрэсьціна і быў аштрафаваны, паведамляе Еuroradio.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад гімна Ўручча да «Неверагоднасьці». Новыя песьні беларускага пратэсту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Магутны Божа» над Басфорам. Хормайстру Кірылу Насаеву — 60