«На сёньняшні дзень у Беларусі налічваецца 493 палітвязьні. Яны ўтрымліваюцца пад вартай за іх грамадзянскую пазыцыю і палітычныя погляды, — сказана ў паведамленьні. — Сёньня ў Менску кіраўнікі дыпляматычных місій Эўразьвязу мелі гонар сустрэцца з роднымі беларускіх палітвязьняў, каб выказаць сваю салідарнасьць і суперажываньне».
«Мы заклікаем усе сем’і палітычных зьняволеных ня траціць надзеі, а таксама выказваем ім падтрымку з боку ЭЗ. Мы глыбока ўражаныя мужнасьцю і годнасьцю ўсіх незаконна затрыманых і падзяляем іх чаканьні таго моманту, калі ў Беларусі перамогуць свабода і справядлівасьць», — адзначылі ў прадстаўніцтве ЭЗ.
Мяркуючы паводле апублікаваных фатаграфій, сустрэча прайшла ў амбасадзе Літвы, паведамляе БелаПАН. Сярод удзельнікаў — жонка Паўла Севярынца Вольга Севярынец і жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папярэдняе рашэньне пра чацьвёрты пакет санкцыяў ЭЗ прынятае. Сэктаральныя санкцыі абмяркуюць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саміт ЭЗ–ЗША: кіраўніцтва Беларусі павінна адказаць за парушэньні правоў чалавека і інцыдэнт з Ryanair